14:56 У Брэсце праходзіць Веснавое шоу катоў
Веснавое шоў катоў пачалося ў суботу ў Брэсце. Яно арганізавана гарадскім грамадскім аб'яднаннем аматараў катоў "Эліт-Кіс". Як паведаміла старшыня аб'яднання Алена Шчарбянюк, у шоў бяруць удзел больш за 60 катоў розных парод.
Сярод іх брытанскія, сібірскія, персідскія, сіямскія, бенгальскія, амерыканскія керлы, турэцкія ангоры, канадскі сфінкс і іншыя — усяго 15 парод. Яны былі прывезены гаспадарамі з гарадоў Брэсцкай вобласці і абласнога цэнтра.
У Веснавым шоў катоў бяруць удзел "зоркі" міжнароднага ўзроўню — кот Аміга, які ў снежні мінулага года стаў прызёрам міжнароднай выставы ў Маскве, а таксама чэмпіён свету 2006 года персідскі кот Морыс.
Падчас шоу працуе фотавыстава, на якой прадстаўлена больш за 100 здымкаў катоў. Сваіх любімцаў сфатаграфавалі жыхары Брэста. Апрача таго, наведнікі могуць убачыць 50 дзіцячых малюнкаў, якія таксама прысвечаны дамашнім гадаванцам.
Іх прадставілі выхаванцы дзіцячага садка. Завершыцца шоу 25 сакавіка конкурсам "Лэдзі Кіс", дзе журы назаве трох найлепшых жывёлін выставы. Апрача таго, адбудзецца конкурс глядацкіх сімпатый.