14:58 У Францыі забаранілі гвалт у інтэрнэце
У Францыі на заканадаўчым узроўні забаранілі
публікаваць сцэны гвалту. Любому карыстальніку, які не з’яўляецца прафесійным
журналістам і апублікаваў у інтэрнэце відэакліп альбо выяву крымінальнага
зместу, пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 5 гадоў і штраф у памеры 100
тыс. долараў.
Крытыкі лічаць, што францускія ўлады спрабуюць такім чынам змагацца з феноменам пад назвай "happy slapping", які з’явіўся ў Брытаніі.
"Нappy slapping" – гэта хуліганская забаўка падлеткаў, якія правакуюць гвалт і здымаюць свае дзеянні на камеру.
Абаронцы самавыражэння інтэрнэт-карыстальнікаў лічаць, што закон не толькі абмяжоўвае свабоду французаў, але і пазбаўляе іх магчымасці разаблачэння жорсткасці паліцыі.