15 чэрвеня стане вядомае імя галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі

15 чэрвеня вырашыцца лёс галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі амерыканца Курта Фрэйзера.  А 14-й гадзіне пачнецца паседжанне выканкама Федэрацыі хакея, на якім будзе названае імя спецыяліста, які далей возьмецца за падрыхтоўку беларускай зборнай да чэмпіянату свету 2008 года ў Канадзе.

Не выключана, што галоўным трэнерам зноў стане Глэн Хэнлан, які летась прывёў нашу каманду да шостага месца на чэмпіянаце свету.

Белорусские новости