15-гадовы падлетак залез у краму, каб скрасці алкаголь
Вучань 9 класа з вёскі Зевялёва Драгічынскага раёна здолеў зламаць запоры на краме ў суседняй вёсцы, пасля чаго узяў адтуль бутэлькі з алкагольнымі напоямі, некалькі блокаў цыгарэт і пачак кандытарскіх вырабаў. Крадзеж на наступны дзень заўважыла прадавец крамы, якая звярнулася ў міліцыю. Там паведамілі, што сума скрадзенага дасягае 390 тысяч рублёў. Па дадзеным факце распачата крымінальная справа.
Згодна з заканадаўствам, хлопец можа быць прыцягнуты да крымінальная адказнасці тэрмінам да трох гадоў.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст
Згодна з заканадаўствам, хлопец можа быць прыцягнуты да крымінальная адказнасці тэрмінам да трох гадоў.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст