15 лютага будзе халодным і снежным

15 лютага ў Беларусі будзе пахмурнае надвор’е з распагоджаннямі. Гэтую інфармацыю з Рэспубліканскага гідраметэацэнтра паведамляе “БелТА”. Уночы на большай частцы тэрыторыі снег, у асобных раёнах Віцебскай вобласці моцны снег. Удзень месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночны, 3-8 метраў за секунду.

Уночы паветра астыне да мінус 9-12 градусаў Цэльсія. А ўдзень будзе да 7 градусаў ніжэй за нуль.