15 лютага праваслаўныя святкуюць Стрэчанне Гасподне
У Евангеллі сказана, што ў гэты дзень Ісуса Хрыста Іосіф і Марыя прынеслі ў іерусалімскі храм.
Свята, абапіраецца на традыцыю старажытных іўдзеяў — прыносіць немаўля ў храм на саракавы дзень пасля нараджэння. Тое ж самае тычылася і маці-парадзіхі: толькі праз сорак дзён яна атрымлівала права прайсці абрад ачышчэння і далучэння да царквы. Ад Раства Хрыстова да Стрэчання якраз 40 дзён.
У Евангеллі сказана, што на саракавы дзень пасля нараджэння Ісуса Хрыста Іосіф і Марыя прынеслі ў іерусалімскі храм.