15 снежня адзначаецца Міжнародны дзень чаю

Мэтай свята абвешчана прыцягненне ўвагі ўрадаў і грамадзян да праблем продажу чаю, узаемасувязі паміж продажамі чаю і становішчам працаўнікоў чайных вытворчасцяў, невялікіх вытворцаў і спажыўцоў.
Чай з'яўляецца вельмі карысным для здароўя напоем. Так, тры кубкі гарбаты ў дзень могуць  больш як на траціну скараціць рызыку ўзнікнення рака грудзей. Акрамя таго, чай з'яўляецца моцным антыаксідантам і ўваходзіць у так названае меню доўгажыхароў – спіс прадуктаў, спрыяльных амаладжэнню арганізма і падаўжэнню жыцця.