15:02 Рабочыя, якія зваліліся з даху Амфітэатра, былі цвярозыя

Працягваецца расследаванне абставін няшчаснага выпадку ў Летнім Амфітэатры ў Віцебску, у выніку якога адзін будаўнік загінуў, а другі атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні.
Як паведамілі у дзяржаўнай інспекцыі па працы, папярэдняя інфармацыя аб тым, што рабочыя былі п’яныя, не адпавядае рэчаіснасці. У крыві аднаго з будаўнікоў сапраўды быў знойдзены алкаголь, але таму, што ён выпіў гарэлкі пад уражаннем таго, што здарылася.

Прычынай няшчаснага выпадку у інспекцыі называюць тое, што будаўнікі не карысталіся страховачнымі сродкамі, хаця і былі імі забяспечаны. Але пакуль невядома, зрабілі яны гэта з-за ўласнай нядбайнасці, ці проста не мелі магчымасці прышпіліць страховачныя тросы да паясоў.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.