15:13 Сакавік у Беларусі можа быць цяплей звычайнага
Сіноптыкі прагназуюць, што сёлетні сакавік у Беларусі можа быць цяплей звычайнага. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Паводле
прагнозаў, пераважная начная тэмпература будзе каля 0, толькі часам пры
праясненнях да 5 градусаў марозу.
Дзённая тэмпература будзе вагацца ад 0 да +5, а ў хмарныя дні ў сярэдзіне месяца не вышэй за два градусы марозу. Найбольш цёплай чакаецца трэцяя дэкада сакавіка. Днём слупок тэрмометра можа падняцца да +8, а часам і да +12.
Ападкі ў сакавіку часцей за ўсё будуць выпадаць у выглядзе дажджу, аднак у пачатку месяца і ў асобныя зімныя дні не абыйдзецца без снега і мокрага снега.
Паведамляе “Інтэрфакс”