15:16 ЕГУ абвясціў набор у магістратуру
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвясціў пра пачатак набору студэнтаў на сем праграм магістарскай падрыхтоўкі. Сёлета ўніверсітэт прымае студэнтаў на наступныя магістарскія праграмы:
- "Сацыяльная тэорыя і палітычная філасофія";
- "Культурныя даследаванні";
- "Міжнароднае права і еўрапейскае права";
- "Еўрапейскія даследаванні";
- "Дэмакратыя і грамадзянскае грамадства";
- "Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны";
- "Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Усходняй Еўропы".
Тэрмін навучання ў магістратуры - два гады. Навучанне прадугледжвае чатыры-пяць двухтыднёвых адукацыйных сесій за навучальны год у Літве і працу ў фармаце дыстанцыйнай адукацыі ў перыяды паміж сесіямі.
Навучанне грамадзян і сталых рэзідэнтаў Беларусі на ўсіх магістарскіх праграмах здзяйсняецца за рахунак сродкаў грантадаўцащ. На час сесіі ЕГУ забяспечвае магістрантаў месцамі ў інтэрнаце, пакрывае выдаткі на медыцынскае страхаванне і аказвае садзейнічанне ў атрыманні візы ў Літву.
Адбор слухачоў на магістарскія праграмы будзе праходзіць па выніках уступных выпрабаванняў (іспыта ці тэста і гутаркі), адзнацы за эсэ ці даследчы праект, сярэдняму балу дыплома аб вышэйшай адукацыі і балам па профільных для кожнай магістарскай праграмы дысцыплінах. Апошні крытэр - ступень валодання замежнай мовай.
Дакументы сушукальнікаў прымаюцца ў два этапы ў электронным фармаце. Першы этап - да 30 чэрвеня, другі этап (на месцы, якія застануцца пасля першага) - да 5 верасня ўключна. Пачатак навучальнага года - 1 кастрычніка 2007 года.