15:16 КДБ атрымаў падзяку ад царквы
Кіраўніцтва віцебскага ўпраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі атрымала грамату ад праваслаўнай царквы. Такім чынам святары вырашылі падзякаваць чэкістам за дапамогу ў даследаванні гісторыі Віцебскай епархіі.
На працягу апошніх гадоў з дапамогай архіварыусаў з віцебскага КДБ было адноўлена каля 500 біяграфій святароў і вернікаў, якія пацярпелі падчас рэпрэсій ці загінулі ў гады вайны.
На падставе здабытых матэр’ялаў рыхтуецца кніга, у якой будуць сабраны біяграфіі святароў Віцебшчыны.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск