15:17 Помнік сантэхніку і дворніку ў Полацку

У Полацку паставілі помнік сантэхніку і дворніку. Кампазіцыя з дзвюх драўляных структураў паўстала ў двары па вуліцы Паркавай.

У руках драўлянага сантэхніка - гаечны ключ. Дворнічка абапіраецца на мяцёлку. Паводле задумы аўтараў, сціплае вонкавае аблічча і матэрыял скульптураў павінны ствараць цёплую атмасферу і пачуццё павагі да ўсялякай працы. Дарэчы, наступным гарадскія ўлады збіраюцца ўвекавечыць начальніка домакіраўніцтва.