15:21 Кіраўніцтва “Каўнаса” памяняла беларуса на балгарына
Беларускі трэнер Уладзімір Курнеў больш не з'яўляецца настаўнікам "Каўнаса", лідэра чэмпіянату Літвы. У панядзелак футбалістам быў прадстаўлены новы галоўны трэнер, якім стаў балгарын Ангел Чарвенкаў. Кіраўнікі "Каўнаса" матывавалі змену трэнераў тым, што пры Курневе каманда хаця і ўзначальвала нацыянальнае першынство, але не дэманстравала прыгожага, відовішчнага футбола.
Замена Курнева на Чарвенкава стала для "Каўнаса" сёмай трэнерскай заменай з 2005-га года.
Дарэчы, з вядомых беларускіх гульцоў у літоўскім клубе затаўся толькі Алег Страхановіч. Вячаслаў Глеб вярнуўся на радзіму і зараз абараняе колеры “МТЗ-РИПО”.
За кадравымі зменамі ў бліжнім замежжы ўважліва сочыць “Прессбол”.