15:22 Сёння наступіла астранамічная вясна
Дзень веснавога раўнадзенства, калі дзень параўноўваецца
з ноччу, наступіў сёння, 21 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў
Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Лічыцца, што ў гэты дзень уяўная вось Зямлі знаходзіцца ў цэнтральным становішчы ў дачыненні да Сонца, гэта значыць займае строга вертыкальнае становішча, і абодва паўшар'я планеты, ад экватара да палюсоў, награваюцца адносна аднолькава.
У такім становішчы Зямля знаходзіцца два разы ў год: 21 сакавіка — у дзень веснавога раўнадзенства і 23 верасня — у дзень восеньскага раўнадзенства.
У міністэрстве таксама паведамілі, што сёлета астранамічная вясна ў Беларусі з-за ўплыву цёплых паветраных мас наступіла на некалькі тыдняў пазней, чым сінаптычная.
Светлавы дзень з 21 сакавіка будзе актыўна прыбываць, і ўжо 22 сакавіка ён будзе на 5 хвілін больш, а 23 сакавіка яшчэ на некалькі хвілін, і так да дня летняга сонцастаяння — 22 чэрвеня, калі будзе самы доўгі светлавы дзень у годзе — 17 гадзін 7 хвілін.
З днём веснавога раўнадзенства звязаныя шматлікія народныя прыметы. Лічылася, што з 22 сакавіка, калі па народным календары адзначаюцца Саракі, і да 30 красавіка яшчэ будзе 40 ранішніх замаразкаў, паведамляе “Інтэрфакс”.