15:32 Шматдзетным маці не дазволяць ездзіць бясплатна
У Беларусі пакуль не плануецца ўводзіць бясплатны праезд у грамадскім транспарце для шматдзетных маці.
Як паведаміла начальнік аддзела сямейнай палітыкі і гендэрных праблем Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандра Лісоўская, пытанне аб увядзенні бясплатнага праезду для шматдзетных маці разглядаецца на ўзроўні мясцовых уладаў.
У некаторых абласцях краіны, паводле яе слоў, такая льгота прадугледжана ў дачыненні да маці, якія маюць пяцёра і больш дзяцей.
У законапраекце "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў парламенце, такой нормы няма.