15:33 Адваката падазраюць у хабарніцтве

Пракуратурай Мiнскай вобласцi распачата крымiнальная справа супраць сталiчнага адваката, якi падазраецца ў хабарнiцтве. Паводле звестак аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Упраўлення ўнутраных спраў Мiнаблвыканкама, адвакат быў затрыманы супрацоўнiкамi службы па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi ў момант атрымання хабару ў памеры 1650 долараў ад жыхара Заслаўя, якi чакаў вынясення прыгавору судом Савецкага раёна сталiцы.

Гэтыя грошы нiбыта прызначалiся для “ўлагоджвання” службовых асобаў памянёнага суда, каб яны паспрыялi змякчэнню пакарання.

Дарэчы, як высветлiлася, напачатку сакавiка адвакат падбухторваў гэтага ж жыхара Заслаўя перадаць у якасцi хабару “патрэбнаму чалавеку” французскую парфуму коштам 187 тысяч рублёў.

Інфармуе газета “Звязда”