15:33 У Мінску назіраецца «нашэсце» лічыльнікаў

Штодня ў кватэрах жыхароў беларускай сталіцы з’яўляецца 1300 новых прыбораў уліку гарачай і халоднай вады.  Сёлета іх усталююць аж 268 тысяч. Да канца 2008 года ў жылым сектары Мінска павінна быць усталявана 625 тысяч новых лічыльнікаў, інфармуе газета «Звязда».