15:34 Амерыканскі суд выклікаў асла ў якасці сведкі

У ЗША асёл апынуўся ў цэнтры судовага разгляду паміж жыхарамі Даласа: нафтавіком і пракурорам. Спрэчка разгарэлася з-за хлява, які пракурор пабудаваў на заднім двары свайго дома. Пасля гэтага ён перавёз туды з ранча свайго асла па мянушцы Бадзі і маленькую асліцу, якіх і пасяліў у пабудаваным хляве.

Па словах нафтавіка, які жыве побач з пракурорам, асёл паводзіць сябе вельмі гучна і вырабляе кучу гною.

Жывёлу было вырашана выклікаць у суд у якасці сведкі. Бадзі прывялі ў залу суду, ён падышоў да лавы прысяжных і мірна паглядзеў на журы. Пры гэтым ён паводзіў сябе спакойна, а не гучна і агрэсіўна, як вынікала са сведчанняў ісца.

У выніку бакам удалося дамовіцца. Пракурор пагадзіўся выкупіць частку надзелу нафтавіка ў абмен на адвод судовай позвы, паведамляе Фактnews.