15:45 Парэшткі Гамсахурдзія пахавалі ў Грузіі

У Грузіі адбылося пахаванне парэшткаў першага прэзідэнта краіны Звіяда Гамсахурдзія. Ён знайшоў спачын у Мтацміндскім пантэоне грамадскіх дзеячоў і пісьменнікаў Грузіі. Звіяд Гамсахурдзія быў прэзідэнтам гэтай краіны ў 1991-1992 гадах. Пасля ён быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю. У 1993 годзе ён загінуў пры нявысветленых абставінах.

У сакавіку парэшткі Гамсахурдзія ўдалося адшукаць у Грозным, дзе ён быў раней пахаваны, і перавезці на радзіму, паведамляе РИА «Новости».