15:46 БАТЭ адмовілася ад легіянера з Афрыкі
Барысаўскі БАТЭ не збіраецца падпісваць кантракт з абаронцам з Кот-д'Івуара Н'гуесана Лаўры. Па словах галоўнага трэнера барысаўскай каманды Ігара Крыушанкі, івуарыец пакінуў нядрэннае ўражанне, але па ўзроўні майстэрства не пераўзыходзіць іншых прэтэндэнтаў на пазіцыю цэнтральнага абаронцы з ліку гульцоў цяперашняга складу БАТЭ. Праект “Электронны Барысаў” паведамляе, што сёння ў Дудзінцы барысаўчане пачалі завяршальны этап падрыхтоўкі сёлетняга футбольнага сезону. 1 красавіка БАТЭ ў Мінску на стадыёне "Трактар" правядзе першы матч 1/4 фіналу Кубка краіны супраць мінскага клуба МТЗ-РИПО (пачатак у 15.00). Адказная гульня адбудзецца ў Барысаве 5 красавіка (пачатак у 18.00).