15:47 Мэр Мінска запрасіў правіцеля Маската (Аман) наведаць Беларусь

Мэр Мінска Міхаіл Паўлаў запрасіў правіцеля сталіцы Амана горада Маската наведаць Беларусь. Пра гэта паведамілі афіцыйныя беларускія інфармацыйныя крыніцы. Візіт можа адбыцца ў зімовы перыяд. Кіраўнік Мінскага гарвыканкама таксама паведаміў, што ўлады сталіц Беларусі і Амана ў хуткім часе маюць намер прапрацаваць магчымасць падпісання пагаднення аб устанаўленні сувязей паміж Мінскам і Маскатам.

Гэта дазволіць стварыць неабходную аснову для адпаведных кантактаў, адзначыў Паўлаў.