15:51 Траццяк дазволіў беларусам гуляць у хакей

Федэрацыя хакею Расіі дазволіла беларускім ігракам, якія маюць расійскія пашпарты, не лічыцца легіянерамі. Такія дакументы мае амаль уся беларуская зборная, бо іначай нашы хакеісты не маглі б гуляць у расійскіх клубах.
Такое рашэнне не датычыць толькі брамнікаў. Прэзідэнт федэрацыі хакею Расіі Уладзіслаў Траццяк настойвае на тым, каб за чужога брамніка расійскі клуб плаціў круглую суму.

У чэмпіянаце суседняй дзяржавы гуляюць два брамнікі нашай зборнай — Андрэй Мезін і Уладзімір Шабанаў. Ім давядзецца альбо адмовіцца ад гульняў за зборную Беларусі, альбо памяняць расійскі клуб на беларускі.

Нагадаем, у наступным сезоне ў чэмпіянаце Расіі ўпершыню будзе гуляць беларуская каманда. Яна будзе складацца з найлепшых хакеістаў мінскага “Дынама” і “Юнацтва”.