16:02 Палітрада падтрымала прапанову Мілінкевіча
Прапановы Аляксандра Мілікневіча перамаглі на Палітрадзе Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якая прайшла 15 сакавіка ў Мінску. Аднак дата Кангрэсу па-ранейшаму не прызначаная. На Палітрадзе быў
падтрыманы праект Мілінкевіча, які грунтаваўся на прапанаваным Вінцуком
Вячоркам дакуменце «Кампраміс дзеля адзінства».
Ён не называе даты правядзення Кангрэса, яна мусіць быць вызначана пасля дасягнення пагаджальнай камісіяй кансенсусу па складзе дэлегатаў і парадку дня. «За» прагаласавалі 8 чалавек, «супраць» - чатыры, адзін устрымаўся.
Праект кіраўніка Партыі камуністаў Сяргея Калякіна, у якім была названая дата Кангрэса - 21-22 красавіка, не быў падтрыманы.
Паведамляе сайт nn.by