16:05 У Брэсце пабудавалі дом з пакватэрным ацяпленнем
У Брэсце ў
мікрараёне Бярозаўка пабудаваны першы шматпавярховы дом з пакватэрным
ацяпленнем. У ім будуць жыць 138 сем'яў.
Як паведамілі на камунальным унітарным
прадпрыемстве "Брэсцкае гарадское ўпраўленне капітальнага
будаўніцтва", у кожнай кватэры ўстаноўлены ацяпляльны кацёл нямецкай фірмы
"Вісман", які будзе аўтаномна забяспечваць яе цяплом і гарачай вадой.
У якасці энергіі будзе выкарыстоўвацца прыродны газ.
На думку спецыялістаў,
прымяненне пакватэрнага ацяплення апраўдана там, дзе пракладка цеплатрасы для
падключэння дамоў да цэнтралізаванай кацельні эканамічна нявыгадная.
Апрача
таго, у жыльцоў кожнай кватэры, якія самі вырашаюць, калі ўключаць абаграванне,
колькі патрэбна грэць вады, ёсць магчымасць рэгуляваць спажыванне газу і тым
самым знізіць кошт камунальных паслуг.