16:07 У Воршы кран пашкодзіў мост

Незвычайная аварыя адбылася у Воршы. 5 красавіка а палове шостай вечара гусенічны кран пашкодзіў чыгуначны мост, што па вуліцы Міра.

Кран перавозілі з дапамогай цягача, кіроўца якога не звярнуў увагі на тое, што вышыня крана перавышае вышыню праёму пад мостам. Рух па чыгуначным мосце і пад мостам быў адразу спынены. Рамантавалі мост амаль суткі.

Дарэчы, і цягач і кран належаць мостаатраду №425, які павінны займацца рамонтам мастоў, а не іх разбурэннем.

Гэта ужо другая падобная аварыя на мосце па вуліцы Міра. Некалькі год таму пад мостам, дзе дазваляецца праязджаць транспартным сродкам вышынёй не болей за чатыры метры, праехала фура з Літвы і таксама зачапіла адзін з пралётаў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск