16:09 На Віцебшчыне аб’явілася шалёная рысь
Першы за некалькі гадоў выпадак шаленства рысі
зарэгістраваны на Віцебшчыне. Падрабязнасці ў рэпартажы нашай віцебскай
карэспандэнткі Ядвігі Сташэўскай:
“Хворы драпежнік да дрыжыкаў напужаў пенсіянерку з вёскі Варонькі Мёрскага раёну. Жанчына натрапіла на рысь ва ўласным хлеўчуку. Звер пагрозліва рычаў, але шкоды ёй не зрабіў.
Паляўнічыя з мясцовага лясніцтва адлавілі рысь. Экспертыза паказала, што яна хварэла на шаленства. Высветлілася, што рысь прайшла ад месца свайго жыхарства да Варонькаў амаль 30 кіламетраў, па дарозе падрапаўшы некалькіх сабакаў.
Іншыя жывёлы не пацярпелі. У Вароньках здзейснены неабходныя меры прафілактыкі шаленства”.