16:14 У Мінску асуджана маці-забойца
Мінскі абласны суд асудзіў на 10 гадоў зняволення маці-забойцу немаўляткі. 30-гадовая беспрацоўная жанчына, жыхарка Барысаўскага раёна хавала сваю
цяжарнасць ад сваякоў і медыкаў. Нарадзіўшы на падворку свайго дома
хлопчыка, яна забіла яго нажом і схавала цела ў сметніцы.
Аднак з-за рэзкага пагаршэння стану здароўя мусіла звярнуцца да лекараў. Неўзабаве жанчына прызналася ў злачынстве.
На судзе яна апраўдвалася тым, што мае двух непаўналетніх дзяцей і, знаходзячыся ў няўдалым грамадзянскім шлюбе, лічыла нараджэнне трэцяга дзіця немэтазгодным. Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле.
Паведамляе БЕЛТА