16:14 У Мінску студэнты спаляць цыгарэты

«Цыгарэты на цукеркі» - пад такім дэвізам у Мінску праходзіць моладзевая акцыя. Яе ініцыятарамі сталі студэнты фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. У перапынках паміж заняткамі па ўнутраным радыё ВНУ гучалі заклікі адмаўляцца ад шкоднай звычкі.

Тым, хто рашыўся кінуць паліць, замест цыгарэт выдавалі цукеркі, шакалад і жуйкі. Сёння каля ўвахода ў будынак факультэта адбудзецца дэманстратыўнае спальванне сабраных цыгарэт.


Паведамляе агенцтва «Минск-новости»