16:15 У Гродне затрыманы Андрусь Фамін

У Гродне пачаліся затрыманні актывістаў. Сёння ў першай палове дня быў затрыманы лідэр гродзенскага Маладога Фронту Андрусь Фамін. Актывіста затрымалі “за дробнае хуліганства”, калі той вяртаўся з допыту ў КДБ. Па словах маладофронтаўцаў на Андруся ўжо даўно ішло паляванне. Таму цягам апошніх дзён актывіст не карыстаўя мабільным тэлефонам і не начаваў дома.

Нагадаем, што ўчора ўвечары “за дробнае хуліганства” ўжо быў затрыманы Ігар Банцар - журналіст незалежнага часопіса “Magazyn Polski”. Сёння ўвечары над затрыманымі адбудуцца суды.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна