16:16 На лідскім лакафарбавым заводзе адбыўся пажар
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях сцвярджаюць, што абышлося без ахвяраў і шкодных выкідаў. У прыёмнай заводу газеце “Наша Ніва” ўдакладнілі, што ўзгаранне
адбылося ў 7.45 на станцыі спальвання, якая знаходзіцца асобна ад
корпуса завода, побач з лесам.
Аб тым, што адбылося на прадпрыемстве, Еўрарадыё распавёў старшыня аддзела прапаганды Гродзенскага аддзялення МНС Ігар Сандурэнка: "Сёння ў 7:52 спрацаваў аўтаматычны пажарны апавяшчальнік у адным з цэхоў завода. Загарэліся 3 з 8 установак-кандэнсатараў.
Узгаранне было лакалізавана у 8:15. Прыпынена праца толькі аднаго цэха. Ахвяраў не было. Меркаваная прычына - самаўзгаранне. Усё, што выкарыстоўваецца на заводзе, - бяспечнае для чалавека".
Аднак эколагі не такія спакойныя. Старшыня Беларускай партыі зялёных Ігар Кучук устурбаваны: "На заводзе знаходзяцца адкіды фарбы, якія маюць другую катэгорыю бяспекі. У Беларусі проста няма спецыяльных прадпрыемстваў для ўтылізацыі.
Таму, як правіла, адкіды захоўваюцца на тэрыторыі саміх лакафарбавых заводаў. У выпадку пажару з гэтымі тэхналагічнымі адкідамі можа ўзнікнуць вялікая экалагічная праблема".