16:16 У Беларусі пройдуць вучэнні з вайскоўцамі запасу
Вайскоўцы, выкліканыя з запасу ва Узброеныя сілы Беларусі, прымуць удзел у камандна-штабным і тактычным вучэннях, якія пройдуць на будучым тыдні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны.
Вучэнні пройдуць на палігоне Рэпішча Мінскай вобласці.
Падчас іх вайскоўцы, выкліканыя з запасу, адпрацуюць задачы па навучальна-баявому ўжыванню штатнага ўзбраення: стральбе, кіраванню баявых машын, а таксама прымуць удзел у навучальных занятках па радыяцыйнай, біялагічнай і хімічнай абароне ды тактычнай падрыхтоўцы.
У цяперашні час пасля правядзення камбінаваных маршаў у раёнах вучэнняў здзяйсняюцца мерапрыемствы па разгрузцы вайсковай тэхнікі.
Паведамляе “Інтэрфакс”