16:22 Бабулю-прыгажуню выбралі ў Швецарыі

У Швейцарыі ўпершыню ў свеце правялі конкурс на тытул першай прыгажуні сярод дамаў старэйшага ўзросту. Арганізатарка спаборніцтва Ларан Рэра высунула гэтую ідэю ў якасці пратэсту супраць празмернага навязвання ўсяго моладзевага.

Адзіныя крытэры, якім павінныя былі адпавядаць прэтэндэнткі, — хадзіць самастойна, мець болей за 70 год і жыць адной. Карону самай абаяльнай пенсіянеркі атрымала Леанціне Валад з Жэнэвы.


Спн. Валад адмовілася называць журналістам свой сапраўдны ўзрост, але пацвердзіла, што ёй за 70. У якасці прыза каралева прыгажосці сярод пенсіянерак атрымае абед у адным з самых дарагіх і вытанчаных рэстаранаў.