16:22 Кантрабандныя мяшкі — на 24 мільёны рублёў
Вялікая партыя
кантрабандных паліэтыленавых мяшкоў знойдзена ў Столінскім раёне Брэсцкай
вобласці. Яе кошт ацэньваецца ў 24 мільёны рублёў. Аператыўнікі натрапілі на
117 тысяч паліэтыленавых мяшкоў у гаражы жыхара вёскі Верхні Церабежаў.
Дакументаў на тавар 35-гадовы беспрацоўны мужчына не меў. Больш таго, ён
сказаў, што не ведае, як кантрабанда патрапіла ў яго гараж.
Аператыўнікі мяркуюць, што пакеты былі незаконна перапраўленыя праз мяжу з Украіны з мэтай рэалізацыі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Аператыўнікі мяркуюць, што пакеты былі незаконна перапраўленыя праз мяжу з Украіны з мэтай рэалізацыі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.