16:29 Новыя мікрараёны Мінска атрымалі назвы
Мінгарвыканкам зацвердзіў назвы мікрараёнаў і вуліцы Мінска, якія зараз знаходзяцца ў стане праектавання. Інфармагенцтва “Interfax” паведамляе, што мікрараёну ў межах праспекта Дзяржынскага, МКАД і чыгункі Мінск-Брэст, які дагэтуль праектаваўся пад назовам “Дружба”, плануецца прысвоіць назву Брылевічы.
Мікрараён у раёне былога вайсковага мястэчка за Уруччам на праспекце Незалежнасці будзе называцца Вялікі Лес. Мікрараён у раёне праспекта Пераможцаў з працоўнай назвай Лебядзіны ў Мінгарвыканкаме вырашылі назваць Ржавец.
Новая вуліца ў квартале малапавярховай забудовы ў раёне Цнянскага вадасховішча ў Мінску будзе называцца Лучайская.