16:32 Нацбанку прапануюць прыпыніць друкавальны станок

У Беларусі чакаецца ўсталяванне больш жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі. Стаўка рэфінансавання можа вырасці да 13% гадавых.

 Мінэканомікі прапануе Нацыянальнаму банку зменшыць грашовую прапанову і забяспечыць безумоўнае выкананне сёлета запланаванага паказчыка актыўнай грашовай масы — на 20-25%.


У той жа час не выключаецца перавышэнне запланаванага на год планавага паказчыка стаўкі рэфінансавання для павышэння прывабнасці рублёвых рэсурсаў.


Нагадаем, з 1 лютага Нацбанк Беларусі ўпершыню за апошнія пяць гадоў павысіў стаўку рэфінансавання — на адзін пункт да 11% гадавых. Гэта было выклікана імкненнем зняць высокі попыт на замежную валюту на ўнутраным рынку краіны.