16:39 Набеліянта ўшануюць на радзіме, у Пінску
Рашэннем Пінскага
гарвыканкаму
"Агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату "Бейт-Аhарон" нададзена імя Саймана
Кузняца — лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, выхадца з Пінску.
Да
910-годдзя Пінска, якое будзе адзначацца ў верасні, на адной са школьных сцен
плануецца адкрыць мемарыяльную шыльду ў гонар Кузняца. У перспектыве ў
"Бейт-Аhароне" адкрыецца музей яго памяці.
Па словах старшыні Пінскай
габрэйскай суполкі Іосіфа Лібермана, у школе навучаюцца каля 100 габрэйскіх
хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў краіны. Акрамя агульнаадукацыйных
прадметаў яны вывучаюць іўрыт і габрэйскія традыцыі.