16:56 СЭФ: у Беларусі няма рынку ІТ-тэхналогій
Сусветны Эканамічны Форум апублікаваў традыцыйны рэйтынг развіцця інфармацыйных тэхналогій у розных дзяржавах свету. У дакладзе ўлічаныя дадзеныя па 122-х краінах, у тым ліку і
постсавецкіх.
Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца не толькі развітасць рынку інфармацыйных тэхналогій у той або іншай дзяржаве, але і ступень яго ўплыву і пранікнення ў іншыя сферы (напрыклад, у сферу адукацыі), а таксама паспяховасць палітыкі ўладаў, накіраванай на інтэнсіфікацыю ўжывання інфармацыйных тэхналогій.
Сярод постсавецкіх краін вышэй апынуліся Эстонія (20-я пазіцыя), Літва і Латвія (39-е і 42-е месцы адпаведна). Апошнія радкі рэйтынгу займаюць афрыканскія краіны Чад, Бурундзі, Ангола і Мадагаскар. А вось Беларусі ў гэтым спісе няма.
Паведамляе АФН са спасылкай на Washington ProFile