17 дзяўчынак загінулі ў Таіландзе пры пажары ў інтэрнаце

17 дзяўчынак загінулі ў Таіландзе пры пажары ў інтэрнаце

Пры пажары ў інтэрнаце ў правінцыі Чыянграй на поўначы Таіланда загінулі не менш за 17 школьніц. Пра гэта інфармуе Бі-Бі-Сі са спасылкай на мясцовае паліцэйскае ўпраўленне. Паводле інфармацыі СМІ, загінулым дзяўчынкам было ад 5 да 12 гадоў.

Дзвюх школьніц не ўдалося выявіць. Яшчэ пяць дзяўчынак атрымалі траўмы пры пажары, дзве з іх — сур'ёзныя. 14 школьніц выратаваліся.

Прычына пажару на цяперашні момант яшчэ не вядомая. Паводле папярэдніх звестак, ачаг пажару знаходзіўся на даху інтэрната.

У недзяржаўнай школе-пансіянаце пражываюць і вучацца дзясяткі дзяўчынак ва ўзросце ад 3 да 13 гадоў. Па словах паліцэйскіх, многія школьніцы з'яўляюцца прадстаўніцамі бедных горных народнасцяў.

Міжнародныя арганізацыі часта выказваюць прэтэнзіі да таіландскіх уладаў за дрэнны кантроль за выкананнем стандартаў бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі будынкаў.