17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі
І пераследу геяў, лесбіянак, бісэксуалаў, змагання за іх роўныя грамадзянскія правы.
Звычайна ў гэты дзень актывісты ладзяць акцыі з мэтай павысіць талерантнасць да людзей з нетрадыцыйнай арыентацыяй.
Радыё Свабода нагадвае, што Міжнародны дзень супраць гамафобіі і трансфобіі быў абвешчаны ў 2004 годзе, каб прыцягнуць увагу палітыкаў, лідараў грамадскай думкі, шырокага насельніцтва і сродкаў масавай інфармацыі да гэтага пытання. Дата 17 траўня звязаная з прынятым у 1990 годзе ў гэты дзень рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя перастаць разглядаць гомасэксуалізм як псіхічнае захворванне.
Але дагэтуль у дзесятках краінаў гомасэксуалаў караюць турэмным зняволеннем, а ў Афганістане, Іране ці Саудаўскай Аравіі за гэта пагражае смерць.