17:02 У Оршы знайшлі скарб з папяровых грошай
“Скарб” з папяровых грошай пачатку ХХ стагоддзя знайшлі
у Оршы супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях, калі
разбуралі стары барак. Скрутак чырвонай тканіны з грашыма быў схаваны пад дахам будынку, які раней належаў туберкулёзнаму дыспансеру. Восем царскіх 10-рублёвак 1909 году і грошы, якія выходзілі у 1917-1918 гады, перажылі ў схованцы пад дахам амаль дзевяноста гадоў.
“Скарб” перадалі мясцоваму музею. Яго супрацоўнікі адзначаюць, што такая вялікая і разнастайная “калекцыя” грашовых аздінак дасталася музею ўпершыню.
“Скарб” перадалі мясцоваму музею. Яго супрацоўнікі адзначаюць, што такая вялікая і разнастайная “калекцыя” грашовых аздінак дасталася музею ўпершыню.