17:05 Адбылася жараб’ёўка 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Сталі вядомыя вынікі жараб’ёўкі 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, якая прайшла ў Афінах. За выхад у паўфінал пазмагаюцца англійскі «Чэлсі» і гішпанская «Валенсія». У іншых матчах 1/4 фіналу італьянскі «Мілан» сустрэнецца з нямецкай «Баварыяй», галандскі ПСВ «Эйндховен» пазмагаецца з англійскім «Ліверпулем», а італьянская «Рома» з «Манчэстар Юнайтэд».

Пераможца пары «Чэлсі» - «Валенсія» згуляе ў паўфінале з ПСВ альбо «Ліверпулем». А лепшы ў пары «Рома» - «Манчэстар» будуць змагацца за пуцёўку ў фінал з «Міланам» альбо «Баварыяй». Першыя матчы 1/4 фіналу адбудуцца 3-4 красавіка, матчы ў адказ - праз тыдзень, 10-11 красавіка, паведамляе сайт unian.net.