17:12 Школьнікі з Мазырскага раёна падраблялі грошы

У Мазырскім раёне затрыманыя фальшываманетчыкі старэйшага школьнага ўзросту. Падлеткі ў хатніх умовах выраблялі банкноты вартасцю ў 10 і 50 тысяч беларускіх рублёў.

Грашовыя знакі падрабляліся пры дапамозе камп’ютара і якаснага капіра. Арганізаваная група з шасці чалавек набывала за фальшыўкі дробязь на мазырскіх рынках, атрымліваючы за гэта рэшту — натуральна, у сапраўдных грошах. У дачыненні да затрыманых падлеткаў распачатая крымінальная справа.