17:19 У Гродне запусцяць самаробныя ракеты

У Гродне праходзіць першы чэмпіянат Беларусі па ракетным мадэляванні. Цягам выходных дзён каля 60 аматараў канструявання ракетаў будуць высвятляць чыё паветранае судна найлепш узляціць, папырхае ў небе і апусціцца.
Асноўную частку ўдзельнікаў чэмпіянату складаюць выхаванцы дзіцячых і моладзевых цэнтраў тэхнічнай творчасці. Ёсць сярод удзельнікаў і сапраўдныя прафесіяналы канструявання і запуску самаробных ракетаў, якія паспяхова ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету па ракетамадэляванні ў Казахстане.

Спаборніцтвы па ракетамадэляванні як правіла праходзяць на вялікіх адкрытых пляцоўках. Ракеты могуць быць розных памераў і канструкцый.

Суддзі ацэньваюць кожную ракету паводле яе старту-ўзлёту, часу палёту, прыгажосці пырхання ў небе, а таксама бяспечнага для навакольных і самой ракеты прызямлення.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна