17:23 У Беларусі затрымалі 17 п’яных кіроўцаў

17 кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі з 1 сакавіка, калі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Зараз за такое парушэнне прадугледжваецца штраф ад 465 тысяч да 1 мільёна 85 тысяч рублёў. Адначасова ў вадзіцеля пазбаўляюць права кіраваць транспартным сродкам на тэрмін ад 1 да 3 гадоў.

Пры паўторным парушэнні прадугледжана крымінальная адказнасць - арышт да шасці месяцаў альбо два гады папраўчых работ.