17:35 У Лукашэнкі ёсць пытанні да беларускіх будаўнікоў
Улады Беларусі маюць намер жорстка
кантраляваць коштавую палітыку ў будаўніцтве сацыяльнага жытла. "Мне
дакладаюць, што кошты ў гэтым сектары складаюць 400-600 долараў за 1 квадратны
метр, што напалову менш, чым для іншых катэгорый", – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама
заявіў, што ў яго "да будаўнікоў вельмі шмат пытанняў". "Прызначаючы
новага міністра будаўніцтва і архітэктуры, я паставіў пытанне наконт таго, што
мяне не задавальняюць кошты на будаўніцтва. Пакуль міністр разам з урадам не
спраўляюцца з пастаўленай задачай", – канстатаваў спадар Лукашэнка. Прэзідэнта
цытуе інфармацыйнае агенцтва “Интерфакс”.