17:41 У расійскай сталіцы могуць перапахаваць барона Урангеля

У Маскве могуць перапахаваць генерала Пятра Урангеля, аднаго з кіраўнікоў белага руху падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Міністэрства абароны гэтай краіны станоўча ўспрыняла ініцыятыву Фонду па ўшанаванню памяці аб ахвярах палітычных рэпрэсій. Сваю папярэднюю згоду на перазахаванне далі сваякі генерала, паведамляе “Эхо Москвы”.

Нагадаем, барон Урангель памёр у 1928 годзе і пахаваны ў Бялградзе. Ёсць версія, што яго атруцілі агенты савецкіх спецслужбаў.