17:50 У жыхара Кузбаса нарадзілася сотая ўнучка
Сотая па ліку ўнучка нарадзілася ў 73-гадовага жыхара Кемераўскай вобласці Расіі Аляксея Шапавала. Як паведамілі ў прэс-службе абласной адміністрацыі, усяго ў Шапавала 49 унучак і 51 унук, двое з якіх названыя ў гонар яго - Аляксеямі.
Першы сын у сям'і Шапавалаў нарадзіўся амаль паўстагоддзя назад, затым на свет з'явіліся яшчэ дванаццаць дзяцей - дзесяць сыноў і дзве дачкі. Сам Аляксей Шапавал падкрэслівае, што яго сям'я веруючая, сам ён з'яўляецца настаяцелем царквы баптыстаў, таму ў яго сыноў і дачок таксама па 10-13 дзяцей.
Шматдзетны дзядуля ўсіх сваіх унукаў памятае па імёнах, а іх дні нараджэння ў яго занесеныя ў спецыяльны нататнік. Усе сыны Аляксея Шапавала жывуць з сем'ямі ў сяле Бунгур Навакузнецкага раёна. Паколькі іх хаты складаюць цэлую вуліцу, мясцовыя жыхары часта называюць яе вуліцай Шапавалаў.
Паведамляе “Інтэрфакс”