17:58 У Гомелі адкрыўся рок-клуб
У Гомелі адкрыўся рок-клуб. Ён будзе працаваць пры гарадскім Доме культуры "Фестывальны". Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ДК.
На сёння рок-клуб аб'ядноўвае восем мясцовых музычных калектываў, узрост удзельнікаў якіх не перавышае 30 гадоў.
Як паведаміў адзін з арганізатараў клуба Дзмітрый Новікаў, сярод задач новага творчага аб'яднання - арганізацыя ў Гомелі канцэртаў гуртоў не "цяжкай" скіраванасці, дапамога пачынаючым калектывам у пошуках рэпетыцыйных пунктаў і інфармацыйнай падтрымцы, арганізацыя выступленняў выканаўцаў з іншых гарадоў.
Паводле яго слоў, важнай часткай дзейнасці клуба з'яўляецца стварэнне "тусоўкі" вакол клуба і папулярызацыя ў Гомелі рок-музыкі.