17:59 Закрываецца рух на Заслаўе


Працягваецца рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі P-28 Мінск — Маладзечна — Нарач на ўчастку ад пасёлка Ратамка да Заслаўя. З 2 красавіка цалкам закрываецца рух транспарту ад 19 кіламетра (пасля павароту на населены пункт Зялёнае) да 22,6 кіламетра (г. Заслаўе). Такое рашэнне прыняў дэпартамент «Белаўтадор» Міністэрства транспарту і камунікацый.

Рэканструкцыя будзе працягвацца да 31 кастрычніка.

Рух транспарта забяспечваецца па дарогах М-6 Мінск — Гродна і Р-65 Заслаўе — Дзяржынск — Возера з заходняга напрамку, па Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел і Н-9031 Калодзішчы — Заслаўе — з паўночнага, інфармуе газета «Рэспубліка».