На Уімблдоне з беларусак працягвае выступаць толькі Вікторыя Азаранка
Дзве з траіх беларускіх тэнісістак няўдала выступілі ў другі дзень Уімблдонскага турніра. Вольга Гаварцова ў першым раўндзе прайграла Надзеі Пятровай з Расіі -
4:6, 4:6. Таццяна Пучак разам з расіянкай Настассяй Радзівонавай у
парным разрадзе прайгралі амерыканскім сёстрам Серэне і Венус Уільямс -
0:6, 3:6.
Такім чынам, на Уімблдоне працягвае выступаць толькі Вікторыя Азаранка, якая выйшла ў 1/32 фінала адзіночнага разраду і ў 1/16 фінала парнага разраду.
БелаПАН
Такім чынам, на Уімблдоне працягвае выступаць толькі Вікторыя Азаранка, якая выйшла ў 1/32 фінала адзіночнага разраду і ў 1/16 фінала парнага разраду.
БелаПАН